История школы

   Першы ўспамін аб навучальнай установе ў Гарадзеі адносіцца да 1869 года, калі тут працавала царкоўна-прыходская школа.  Адным з першых настаўнікаў старажылы ўспаміналі Лазарэвіча.
   Школа свайго вучэбнага памяшкання не мела, навучанне праводзілася па кватэрах - дамах жыхароў Гарадзеі. Часта ўспаміналіся прозвішчы Кунец, Швака, Рак, Скачко. У 30-ыя гады на месцы цяперашняй школы быў пабудаваны драўляны будынак Гарадзейскай сямігодкі, які меў 4 класныя пакоі, настаўніцкую, кабінет дырэктара. Вучыліся там старэйшыя класы, а малодшыя - на прыватных кватэрах.
У 1941 годзе ў выніку бамбёжкі будынак школы згарэў. У гады нямецкай акупацыі навучанне вялося ў доме ксяндза па вуліцы Вакзальнай. Пасля вызвалення Гарадзеі ў 1944 годзе ізноў вучыліся па кватэрах. У 1947 годзе быў закладзены падмурак цяперашняга будынка школы.
У 1979 годзе было пачата будаўніцтва новага корпуса. І з 1981 года заняткі сталі праводзіцца ў адну змену. Тут размясціліся вучэбныя класы пачатковай школы, кабінеты фізікі, хіміі, настаўніцкая, медыцынскі кабінет, сталовая, спартыўная і актавая залы, кабінет тэхнічнай працы.
Яны кіравалі школай
1926 - 1939 гг.
Бормат З'юс
1940 - 1941 гг.
Істоміна Ніна Іосіфаўна
1944 - 1945 гг.
Галаўня Баляслаў Дамінікавіч
Нячай Дзмітрый Ільіч
1945 - 1946 гг.
Пасюк Мікалай Нікіфаравіч
1946 - 1950 гг.
Балабін Аркадзь Антонавіч
1950 - 1951 гг.
Паўлючэнка Аляксандр Пятровіч
1951 - 1992 гг.
Крэмез Сцяпан Адамавіч, заслужаны настаўнік БССР (1959 г)
1992 - 1997 гг.
Мялежка Мікалай Іванавіч
1997 - 2006 гг.
Шынгель Людміла Дзмітрыеўна
2006 – 2012 гг.
Цвірко Аліна Іванаўна

2012 - 2016 гг.      Мамаева Святлана Яўгеньеўна

 
Педагогический коллектив школы разных лет.