Віншуем!

28.02.2022
28 лютага 2022 г. ва ўстанове “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” адбылася ІІІ-я Навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаваная да Міжнароднага Дня роднай мовы.
Для ўдзелу ў канферэнцыі было пададзена амаль 60 заявак вучняў VІІI-XІ класаў г. Мінска і Мінскай вобласці. Арганізацыйны камітэт канферэнцыі адабраў 50 работ. Канферэнцыя праводзілася ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай.
Удзел у канферэнцыі прынялі і вучні 10 класа нашай установы адукацыі Дулебава Паліна і Жук Трафім, работа якіх была адзначана дыпломам і памятным сувенірам.
Удзельнікі мерапрыемства атрымалі святочны музычны падарунак ад узорнага ансамбля народнай музыкі “Шчабятуха” ДУА “Сеніцкая сярэдняя школа імя Я. Купалы” пад кіраўніцтвам А.У.Рудніцкай.
Віншуем Дулебаву Паліну, Жука Трафіма і навуковага кіраўніка Ірыну Фомаўну Касцюк з дасягненнямі!