Тыдзень роднай мовы

23.09.2022

Кожны народ стварыў хоць бы адзін
геніяльны твор, i твор гэты – мова
Алесь Разанаў



Пад гэтым дэвізам распачаўся ў нашай школе Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, які працягваўся з 19 по 23 верасня.
Прайшлі такія мерапрыемствы, як акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”, “Будзь у трэндзе” - паказ адзення ў традыцыйным стылі, прэзентацыя серыя кніг “Скарбонка гістарычнай памяці”, выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся” і шмат іншых.

Таксама навучэнцы 10-11 класаў наведали з экскурсіяй Нясвіжскі замак, пранікліся таямніцамі старажытнага маёнтка Радзівілаў, заглянулі пад своды Касцёла Божага цела, прагуляліся па парку, наведалі алею беларускіх пісьменнікаў.